МІНСК, 12 сне — Sputnik. Новы год для прыхільнікаў серыяла "Шэрлак" ва ўсім свеце пачынаецца аднолькава: у 2017 годзе пакажуць тры новыя серыі культавага серыяла.
У новым трэйлеры гледачам паказваюць злыдня Кэлвертана Сміта, які маніпулюе Шэрлакам, даючы яму сумнеўныя парады: "Як можна нашкодзіць сваім лепшым сябрам? Раскажы ім сваю таямніцу, якая найбольш старанна хаваецца".
Першую серыю — "Шэсць Тэтчэраў" — пакажуць у Вялікабрытаніі 1 студзеня, другую — "Хлуслівы дэтэктыў" — 8 студзеня. Заключная трэцяя серыя, назва якой яшчэ не абвешчана, выйдзе 15 студзеня. Калі серыял пакажуць на беларускім тэлебачанні, пакуль не вядома, зрэшты, фанаты, як і раней, змогуць паглядзець усе серыі анлайн.