Як заявіў у ходзе міжнароднай канферэнцыі па смяротным пакаранні намеснік кіраўніка МЗС Яўген Шастакоў, Беларусь гатовая да абмеркавання гэтай праблемы на асновах узаемапавагі. Некаторыя са спікераў — у прыватнасці, экс-генпракурор Рыгор Васілевіч — выказалі здагадку, што рэспубліка гатова ўвесці мараторый на вышэйшую меру пакарання.
На канферэнцыі прысутнічаў і спецкор Sputnik Яўген Казарцаў, ён распавёў у эфіры радыё пра абмеркаванні будучага смяротнага пакарання ў Беларусі.
"Афіцыйны Мiнск гатовы пра гэта казаць, гэта мы сёння і ўбачылі. Праблема сапраўды патрабуе абмеркавання", — сказаў журналіст.
Праблема смяротнага пакарання — адна з самых вострых у адносінах Беларусі і Еўропы. На рэферэндуме 1996 года большасць беларусаў выказаліся за захаванне вышэйшай меры пакарання, якая прымяняецца да гэтага часу. У лістападзе 2016 годa былі прыведзены ў выкананне адразу тры смяротныя прысуды, што выклікала рэзкую крытыку з боку краін Захаду.