МІНСК, 13 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што адносіны краіны і Ватыкана будуць плённа развівацца.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у аўторак на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін.
"Для нашай краіны Ватыкан — асаблівы партнёр у міжнародным дыялогу. У нас склаліся выключнае паразуменне і давер з кіраўнікамі Рымска-каталіцкай царквы і асабіста з Яго Святасцю Папам Рымскім Францыскам", — сказаў Лукашэнка, перадае БелТА.
Ён выказаў упэўненасць, што пры новым Апостальскім нунцыі двухбаковае супрацоўніцтва захавае і ўмацуе традыцыйна дружалюбны і плённы характар.