"Фізрук", Трамп і кватэра ў Мінску: што шукалі беларусы ў 2016-м

© SputnikПошук Google
Пошук Google - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пошукавік Google апрацаваў мільёны пошукавых запытаў і вызначыў самыя папулярныя ў некалькіх катэгорыях.

МІНСК, 14 снеж — Sputnik. Google апублікаваў самыя папулярныя пошукавыя запыты беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — лідзіруюць серыял "Фізрук", Дональд Трамп і купля кватэры ў Мінску.

Найбуйнейшая пошукавая сетка па традыцыі рыхтуе справаздачу аб самых папулярных запытах да канца года. Google прадстаўляе свае рэйтынгі ў розных катэгорыях, у залежнасці ад тэматыкі.

Напрыклад, сярод тэлешоў і відовішчных мерапрыемстваў самым папулярным апынуўся трэці сезон серыяла "Фізрук", на другім месцы — другі сезон "Мажора". Трэці радок заняло "Еўрабачанне-2016". Таксама ў топе ёсць Алімпіяда, ЧС па хакеі, Еўра-2016 і "Бітва экстрасэнсаў".

Персонай года стаў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. На другім месцы — памерлы зімой акцёр Алан Рыкман, на трэцім — спявак Дэвід Боўі, які таксама пакінуў нас. Таксама ў рэйтынг патрапілі Джамала, Павел Шарамет, Ігар Бокій і Сяргей Лазараў.

Самым папулярным фільмам у беларускіх карыстальнікаў Google стаў "Атрад самагубцаў". На другім месцы па запытах — "Дэдпул", на трэцім — "Самы лепшы дзень".

У катэгорыі "купля года" лідзіруюць кватэры ў Мінску. Другія па папулярнасці куплі — тэлефоны, а на трэцім месцы — б/у калыскі.

Для параўнання, у мінулым годзе персонай года была спявачка Жана Фрыске, самым папулярным шоў — "Кухня", а сярод пакупак беларусы больш за ўсё цікавіліся бустэрам.

Стужка навiн
0