МІНСК, 14 сне — Sputnik. Беларуская чыгунка з 1 студзеня 2017 года спрашчае правілы правозу хатніх жывёл у міжнародных паяздах, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры БЧ.
Новаўвядзенні датычацца пасажыраў, хатнія гадаванцы (сабака, кошка, птушка) якiх змешчаны ў спецыяльныя "пераноскі" (клеткі) з памерамі, якія не перавышаюць па суме трох вымярэнняў двух метраў.
"Пасажыру не запатрабуецца выкупляць усе месцы ў купэ, як было раней", — сказалі ў БЧ.
У прэс-цэнтры таксама паведамілі, што дадатковая плата за правоз жывёл таксама не будзе збірацца — гадаванцаў можна будзе везці ў кошт усталяванай нормы правозу ручной паклажы. Ставіць "пераноскі" можна будзе на месцы, прызначаныя для захоўвання ручной паклажы ў вагоне.
Пры гэтым сабак, якія не будуць знаходзіцца ў клетках, трэба будзе везці ў асобным купэ купэйнага вагона пры абавязковай умове: на жывёліне павінны быць наморднік і ланцужок. У адным купэ дазволена везці не больш за двух сабак. Кошт месцаў у купэ пасажыр будзе абавязаны аплаціць.
У БЧ таксама нагадалі, што для перавозкі хатніх жывёл у цягніках ад пасажыраў абавязкова запатрабуюць адпаведныя ветэрынарныя дакументы.