"Ізгой-адзін": ажыятажнага попыту на квіткі ў Мінску няма

© Photo : DisneyКадр з фільма "Ізгой-адзін: Зорныя вайны. Гісторыі"
Кадр з фільма Ізгой-адзін: Зорныя вайны. Гісторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За дзень да прэм'еры блокбастара ў сталічных кінатэатрах яшчэ шмат квіткоў на вячэрнія сеансы.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Фантастычны фільм "Ізгой-адзін: Зорныя вайны. Гісторыі" выйдзе ў сусветны пракат у будучы чацвер 15 снежня, аднак пакуль ажыятажу ў сувязі са стужкай няма.

Зіна Купрыяновіч агучыла галоўную ролю ў мультфільме Маана - Sputnik Беларусь
Мультфільм "Маана" абагнаў "Фантастычных жывёлін" у пракаце

"Ізгой-адзін" — спін-оф папулярных "Зорных войнаў". У фільме няма знаёмых фанатам сагі герояў, а сюжэт не звязаны з папярэднімі фільмамі франшызы.

Прэм'ерныя паказы фільма "Ізгой-адзін" пройдуць у некалькіх мінскіх кінатэатрах ужо позна ўвечары ў сераду. Як пераканаўся Sputnik, квіткі на гэтыя сеансы ўсё яшчэ можна купіць, хоць у мінулым годзе на новыя "Зорныя войны" даводзілася купляць іх за некалькі дзён.

На сеансы ў чацвер таксама яшчэ не раскуплена большая частка квіткоў — у тым ліку і на традыцыйна "пікавыя" вячэрнія паказы. Сярэдні кошт квітка на "Ізгой-адзін" — блізу шасці рублёў.

Папярэдняя стужка франшызы "Зорныя вайны: Абуджэнне сілы" выйшла ў снежні мінулага года і сабрала ў сусветным пракаце больш за два мільярды долараў. Дзеянне ў карціне разгортвалася праз некалькі гадоў пасля падзей, апісаных у фільмах Джорджа Лукаса.

Стужка навiн
0