"Троіца" прадставіць у Мінску фолк-сюіты

© Sputnik / Юлія Янюк-КазлоўскаяМонаспяктакль Івана Кірчука "Споведзь пад стрэхамі"
Монаспяктакль Івана Кірчука Споведзь пад стрэхамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik патэлефанаваў лідэру гурта Івану Кірчуку падчас рэпетыцыі напярэдадні мінскага канцэрту і даведаўся, якія сюрпрызы чакаюць беларускага слухача.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Этна-трыа "Троіца" выступіць у Мінску з традыцыйным зімовым канцэртам 16 снежня. Карэспандэнт Sputnik пагутарыў з заснавальнікам і лідэрам калектыву Іванам Кірчуком напярэдадні каляднага канцэрту.

Кірчук распавёў, што гурт прадставіць гледачу новы жанр сваіх выступленняў — фолк-сюіты.

"У фолк-сюітах мы можам выкарыстоўваць куды больш музычных інструментаў, чым падчас выканання песень. Таксама на канцэрце прадставім новыя песні, зайграем і вядомыя ў новых аранжыроўках", — сказаў Кірчук.

На канцэрце будуць прадстаўлены песні, які сёлета ўжо былі прэзентаваны ў Чылі і Вялікабрытаніі. "А дома яны дык наогул на ўра пойдуць", — спадзяецца лідэр этна-трыа.

Ён таксама адзначыў, што менавіта да Мінскага канцэрту гурт заўжды рыхтуецца вельмі сур'ёзна.

Традыцыйны штогадовы зімовы канцэрт этна-трыа "Троіца" адбудзецца ў мінскім Моладзевым тэатры эстрады 16 снежня. Кошт квіткоў складае ад 25 да 35 рублёў. 

Стужка навiн
0