ІД рыхтавала серыю тэрактаў у Маскве, тэрарысты затрыманыя

© ЦОС ФСБ РФ / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі РФ канваююць затрыманага, архіўнае фота
Супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі РФ канваююць затрыманага, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ходзе ператрусаў канфіскаваныя гатовыя да ўжывання самаробныя выбуховыя прылады, аўтаматычная агнястрэльная зброя, а таксама "значная колькасць выбуховага рэчыва".

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Дыверсійна-тэрарыстычная група "Ісламскай дзяржавы", якая планавала серыю выбухаў у Маскве, затрыманая ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, паведамілі ў прэс-службе ФСБ.

Раней у расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што спецслужбы абясшкодзілі бомбу ў маскоўскай шматпавярхоўцы. З дома было эвакуявана 145 чалавек, з іх 19 дзяцей. З кватэры, дзе было выяўлена выбуховае прыстасаванне, вывелі трох затрыманых.

"Спынена дзейнасць дыверсійна-тэрарыстычнай групы, якая складаецца з грамадзян Таджыкістана і грамадзяніна Малдовы, якія планавалі ўчыніць серыю рэзанансных тэрарыстычны акцый у Маскве з ужываннем самаробных выбуховых прылад вялікай магутнасці", — гаворыцца ў рэлізе ФСБ.

Па дадзеных спецслужбы, тэрарыстычныя атакі баевікі рыхтавалі па прамым указанні эмісара ІД, які знаходзіцца ў Турцыі, абвешчанага ўладамі Таджыкістана ў міжнародны вышук.

У Маскве былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі групы. У ходзе ператрусаў у іх дома канфіскаваныя гатовыя да ўжывання самаробныя выбуховыя прылады, аўтаматычная агнястрэльная зброя, а таксама "значная колькасць выбуховага рэчыва для вырабу выбуховага прыстасавання вялікай магутнасці".

"Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні", — заключылі ў ФСБ.

У пачатку снежня сілавікі Масквы і Падмаскоўя правялі маштабную аперацыю па затрыманні больш чым 25 чалавек, якія падазраюцца ў экстрэмізме. Гаворка ідзе пра адну арганізаваную групу асоб, якая займалася дапамогай тэрарыстам і звязанай з ваххабіцкім падполлем у Расіі.

Стужка навiн
0