Гарантый, што бязвізавы ўезд замежнікам у Беларусь могуць дазволіць да канца гэтага года, ніякіх няма, заявіў у эфіры радыё Sputnik Беларусь намеснік дырэктара дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.
"Так, гэта магчыма, што да канца года можа быць уведзены бязвізавы ўезд, але няма ніякіх гарантый, што менавіта так і адбудзецца", — сказаў Грыцэвіч.
Напярэдадні, у сераду, Грыцэвіч падчас прэс-канферэнцыі паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне па адмене віз для замежнікаў і, магчыма, да канца года адпаведнае рашэнне можа быць прынятае.
"Так, гэта пытанне прапрацоўваецца. Міністэрствам падрыхтаваны адпаведны дакумент і накіраваны ў вышэйшыя органы ўлады. Але пра канкрэтныя тэрміны прыняцця рашэння я сказаць не магу", — удакладніў Грыцэвіч.
Падрабязней запіс размовы аб бязвізавым уездзе замежнікаў у Беларусь слухайце ў эфіры Sputnik.