Лукашэнка: Беларусь адкрыта і сумленна падтрымлівала Трампа

© Photo : пресс-служба президентаПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт заявіў, што Мінск хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што афіцыйны Мінск адкрыта падтрымліваў абранне прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа. Пра гэта прэзідэнт заявіў у чацвер у Мінску, прымаючы рашэнні аб кадравых прызначэннях сярод кіраўнікоў МЗС і дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Кіраўнік найбуйнейшай нафтавай кампаніі краіны ExxonMobil Рэкс Тылерсан - Sputnik Беларусь
Трамп абраў Тылерсана дзяржсакратаром ЗША

"Больш, чым мы, адкрыта і сумленна, ад душы, не падлізваючыся да іх, ніхто Трампа не падтрымліваў. Мы займалі пэўную пазіцыю і ад яе не адышлі. Мы шчыра і сумленна займалі гэтую пазіцыю", — сказаў Лукашэнка. Яго словы прыводзіць дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Ён таксама адзначыў, што Мінск хоча мець добрыя адносіны з ЗША, але не будзе бегчы наперадзе паравоза.

"Мы сваю пазіцыю заявілі — гэта імперыя, вядучая краіна ў свеце, і мы павінны з імі мець добрыя адносіны. Але бегчы наперадзе паравоза і абяцаць тое, што мы ніколі не зробім, ні ў якім разе нельга", — сказаў Лукашэнка. "Напрамак выбудоўвання з iмi адносiн пазначаны. Трэба па гэтым шляху ісці", — адзначыў прэзідэнт.

Стужка навiн
0