Фота

Мека для сэлфі: у Гомелі з'явіліся Біг-Бэн, Пізанская вежа і іншыя

Падпісацца
У абласным цэнтры ствараецца светлавы парк з копій самых вядомых у свеце архітэктурных помнікаў. Пробнае ўключэнне некаторых элементаў адбылося сёння ўначы. Sputnik першым ацаніў будучую Меку для сэлфі.

Эксклюзіўны ў Беларусі фрагмент навагодняга дэкору распрацавалі работнікі прадпрыемства "Гарсвятло". Самі стварылі чарцяжы і выбралі матэрыял. Спецыялісты арыентаваліся на дакладнасць: запэўніваюць, што ўсе прапорцыі сапраўды выкананы. Напрыклад, кут нахілу Пізанскай вежы ў адносінах да вертыкалі ідэнтычны рэальнаму, і нават гадзіннік на вежы Вестмінстэрскага палаца адлюстроўвае рэальны час.

Мантаж кожнага элемента ажыццяўляўся, калі ў парку амаль не было людзей, у тым ліку ўначы.

Яны аператыўна накрываліся маскіровачнай тканінай. Такія складанасці былі абумоўлены жаданнем гарадскіх уладаў да апошняга захаваць інтрыгу і не дазволіць каму-небудзь "скапіяваць" творчую распрацоўку.

Інтрыга захоўваецца да гэтага часу. Sputnik так і не ўдалося высветліць, колькі макетаў сусветных славутасцяў у выніку засвеціцца ў скверы імя А. Грамыка. Пакуль іх толькі пяць. Гэта егіпецкія піраміды фараонаў, англійскі Біг-Бэн, французская Эйфелева і італьянская Пізанская вежы, Дубайскі гатэль-"парус". Па словах працоўных Гарсвятла, Беларусь абавязкова будзе прадстаўлена ў светлавым парку і, магчыма, не адной славутасцю.

Гомельскі светлапарк афіцыйна адкрыецца ўвечары 15 снежня і будзе працаваць да Старога Новага года.

© Sputnik / Мария АмелинаІтальянская Пізанская вежа з'явілася ў гомельскім скверы імя А. Грамыкі.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
1/11
Італьянская Пізанская вежа з'явілася ў гомельскім скверы імя А. Грамыкі.
© Sputnik / Мария АмелинаАсновай для макетаў паслужылі метал і пластык, улічаны максімальна магчымыя ветравыя нагрузкі, а таксама электрабяспека.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
2/11
Асновай для макетаў паслужылі метал і пластык, улічаны максімальна магчымыя ветравыя нагрузкі, а таксама электрабяспека.
© Sputnik / Мария АмелинаСветлавы парк размешчаны ў скверы імя А. Грамыка ў цэнтры горада.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
3/11
Светлавы парк размешчаны ў скверы імя А. Грамыка ў цэнтры горада.
© Sputnik / Мария АмелинаВыпадковыя сведкі пробнага ўключэння светлавога парку прадракаюць яму стаць любімай зонай для сэлфі.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
4/11
Выпадковыя сведкі пробнага ўключэння светлавога парку прадракаюць яму стаць любімай зонай для сэлфі.
© Sputnik / Мария АмелинаАдны з чатырох гадзіннікаў на вежы Вестмінстэрскага палаца паказваюць рэальны час.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
5/11
Адны з чатырох гадзіннікаў на вежы Вестмінстэрскага палаца паказваюць рэальны час.
© Sputnik / Мария АмелинаМантаж кожнага элемента ажыццяўляўся, калі ў парку амаль не было людзей, у тым ліку ўначы.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
6/11
Мантаж кожнага элемента ажыццяўляўся, калі ў парку амаль не было людзей, у тым ліку ўначы.
© Sputnik / Мария АмелинаКопія знакамітага дубайскага гатэля-"ветразя". Дзякуючы ўжыванню тэхналогіі RGB-пражэктараў дасягнута значная эканомія энергіі.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
7/11
Копія знакамітага дубайскага гатэля-"ветразя". Дзякуючы ўжыванню тэхналогіі RGB-пражэктараў дасягнута значная эканомія энергіі.
© Sputnik / Мария АмелинаПяціметровая копія будынка Густава Эйфеля.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
8/11
Пяціметровая копія будынка Густава Эйфеля.
© Sputnik / Мария АмелинаКожная кампазіцыя будзе дынамічна падсвечана. Адна толькі піраміда Хеопса асветленая 2500 светлавымі дыёдамі.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
9/11
Кожная кампазіцыя будзе дынамічна падсвечана. Адна толькі піраміда Хеопса асветленая 2500 светлавымі дыёдамі.
© Sputnik / Мария АмелинаМантаж фігур яшчэ працягваецца. Па словах працоўных Гарсвятла, Беларусь абавязкова будзе прадстаўлена ў светлавым парку і, магчыма, не адной славутасцю.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
10/11
Мантаж фігур яшчэ працягваецца. Па словах працоўных Гарсвятла, Беларусь абавязкова будзе прадстаўлена ў светлавым парку і, магчыма, не адной славутасцю.
© Sputnik / Мария АмелинаГомельскі светлапарк афіцыйна адкрыецца ўвечары 15 снежня і будзе працаваць да Старога Новага года.
Гомельскі светлапарк - Sputnik Беларусь
11/11
Гомельскі светлапарк афіцыйна адкрыецца ўвечары 15 снежня і будзе працаваць да Старога Новага года.
Стужка навiн
0