Міністрам працы і сацыяльнай абароны стаў Валерый Малашка

© Photo : Могилевский облисполкомНамеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў у чацвер шэраг кадравых перастановак ва ўрадзе

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі прызначаны былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Міністрам адукацыі прызначаны Ігар Карпенка

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прадставіў новага кіраўніка ведамства працоўнаму калектыву.

Пяцідзесяцігадовы Валерый Малашка — ураджэнец Гродна. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці педыятрыя, а таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае ўпраўленне сацыяльнай сферай.

Са студзеня 2009 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Да гэтага прызначэння — начальнікам упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

Стужка навiн
0