МІНСК, 15 сне — Sputnik. Лясгасы, якія ўваходзяць у склад Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання, пачнуць рэалізацыю навагодніх дрэў у сталіцы 22 снежня: цэны на елі на ёлачных базарах будуць знаходзіцца ў межах 5-17 рублёў, паведамілі Sputnik у пятніцу ў аб'яднанні.
Прадаваць будуць не толькі ёлкі, але і хвоі, а таксама навагоднія букеты з галінак хвойных дрэў і ёлкі ў кадках. У 2016 годзе лясгасамі будзе арганізавана 242 гандлёвыя кропкі: у Мінску — 20, у гарадах вобласці — 58, у лясніцтвах — 164.
Цэны на навагоднія дрэвы на ёлачных базарах у гарадах Мінскай вобласці:
- да метра — 5-10,5 рублёў (максімальная і мінімальная цана)
- ад 1,1 да 2 метраў — 6,3-14,4 рубля
- ад 2,1 да 3 метраў — 8,8-16,5 рублёў
- ад 3,1 да 4 метраў —11-40 рублёў
У Мінску навагоднія дрэвы будуць даражэй:
- да метра — 8-11 рублёў (без ПДВ)
- ад 1,1 да 2 метраў — 9-14,4 рубля
- ад 2,1 да 3 метраў — 11,5-17 рублёў
Самыя танныя ёлкі можна будзе купіць у лясніцтвах: там цэны на адно дрэва будуць адрознівацца на некалькі рублёў у меншы бок. Акрамя таго, у гаспадарках прапануюць пакупнікам вялікія навагоднія ёлкі — ад трох метраў. Так, ёлка да 4 метраў абыдзецца ў суму ад 13 да 62 рублёў, да 5 метраў — ад 15 да 92 рублёў.
У Мінлясгасе падкрэслілі, што нарыхтоўваюцца ёлкі да Новага года на спецыялізаваных плантацыях, а таксама ў палосах расчысткі, таму шкоду прыродзе не наносіцца.