МІНСК, 15 сне — Sputnik. Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў чацвер 15 снежня, да канца дня чакаецца прыкметнае паніжэнне тэмпературы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі на працягу тыдня няўстойлівае надвор'е, якое ў рэспубліку прынясе шэраг скандынаўскіх атмасферных франтоў.
"Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег, месцамі на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што тэмпература паветра раніцай складзе —3..-8°C, у паўднёва-заходніх раёнах ад 0 да —2°C. Пры гэтым на працягу дня яна пачне паніжацца — да —8..-13°C, па паўднёвым захадзе Беларусі — да —2..-7°C.
У Мінску днём чакаецца невялікі снег, да вечара пахаладае да —9..-11°C.