Пракапеня і Гуцэрыеў зоймуцца стварэннем штучнага інтэлекту

© Photo : Instagram Виктора ПрокопениПракапеня і Гуцэрыеў зоймуцца стварэннем штучнага інтэлекту
Пракапеня і Гуцэрыеў зоймуцца стварэннем штучнага інтэлекту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі IT-бізнэсмэн і расійскі мільярдэр інвестуюць 100 мільёнаў долараў у стварэнне і прасоўванне IT-прадуктаў на базе штучнага інтэлекту.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Інвестыцыйны фонд Larnabel Enterprises, заснаваны сям'ёй расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева, і інвестыцыйная кампанія VP Capital, уладальнікам і заснавальнікам якой з'яўляецца беларускі бізнесмен Віктар Пракапеня, абвясцілі аб пачатку рэалізацыі сумесных праектаў у шэрагу краін Еўропы.

Ігракі ў Pokemon Go - Sputnik Беларусь
Беларусь будзе спаганяць ПДВ з міжнародных IT-кампаній

Запланаваны аб'ём інвестыцый складзе больш за 100 мільёнаў долараў, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным VP Capital.

"Мэтай сумесных інвестыцый стануць перспектыўныя інавацыйныя праекты, звязаныя са стварэннем і пасоўваннем IT прадуктаў на базе штучнага інтэлекту", — гаворыцца ў паведамленні.

У паведамленні таксама прыводзяцца словы старшыні савета дырэктараў фонду Larnabel Enterprises Гуцэрыева, які лічыць, што "тэхналогіі штучнага інтэлекту адкрываюць шэраг цікавых інвестыцыйных магчымасцяў, і мы рады пашырыць нашы інвестыцыі ў сферу высокатэхналагічных праектаў".

Са свайго боку Пракапеня мяркуе, што "новыя тэхналогіі штучнага інтэлекту ўжо ў бліжэйшыя 5 гадоў зменяць свет гэтак жа, як яго ў свой час змянілі мабільныя прылады і інтэрнэт".

Хто ёсць хто

VP Capital — інвестыцыйная кампанія ў сферы высокіх тэхналогій. Заснавальнік кампаніі Пракапеня раней ужо рэалізоўваў шэраг IT-праектаў. Ён вядомы інвестыцыямі ў лідэра ў сферы распрацоўкі мабільных прыкладанняў Viaden Media, займаўся капіталаўкладаннямі ў кампанію ў сферы маркет-мэйкінг exp (capital).

Шырокай беларускай грамадскасці Пракапеня стаў вядомы ў 2015 годзе, калі ён быў затрыманы ў Мінску па падазрэнні у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Таксама супраць яго былі вылучаны падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Аднак падатковая праверка парушэнняў заканадаўства не выявіла. У лютым 2016 года ўсе падазрэнні з бізнэсмэна былі знятыя. Крымінальныя справы аб ухіленьні ад выплаты падаткаў спыненыя за адсутнасцю складу злачынства. Справа аб незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці спынена ўказам прэзідэнта.

Інвестыцыйны фонд Larnabel Enterprises заснаваны сям'ёй Гуцырыева. Сфера інвестыцыйных інтарэсаў — тэхналагічны сектар. У 2016 год сям'я Гуцырыева заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу найбагацейшых сем'яў Расіі, падрыхтаваным выданнем Forbes Расія, з агульным капіталам амаль 10 мільярдаў даляраў. Сфера бізнес інтарэсаў — фінансы, нерухомасць, здабыча карысных выкапняў, IT.

У Беларусі Гуцэрыеў рэалізуе праект па будаўніцтву горна-абагачальнага камбіната па здабычы і перапрацоўцы калійных соляў у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Для рэалізацыі гэтага праекта ім створана кампанія "Славкалій", якую восенню гэтага года ўзначаліў экс-кіраўнік Беларуськалія Валерый Кірыенка.

Аб сваёй цікавасці да IT-сферы і капіталаўкладаннях у беларускі сектар IT Гуцэрыеў упершыню заявіў у чэрвені падчас Пецярбургскага эканамічнага форуму.

Стужка навiн
0