Відэа

Хата Хагрыда з печыва і глазураваны Нюхль

Падпісацца
У Мінску прайшоў касплэй фанатаў Гары Потэра - удзельнікі шоу рыхтавалі фігуркі фантастычных жывёлін з любімага фільма і па волі размеркавальнага капялюша адпраўляліся ў Слізэрын або Грыфіндор.

Месцам збору быў абвешчаны Тайны пакой, тым больш што і падстава апынулася годная. Дакладней, іх было некалькі: па-першае, працу гэтай магічнага-камерцыйнай установы, якая знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры ALL, па шматлікіх просьбах фанатаў вырашана падоўжыць да канца студзеня.

А па-другое, у казачным закутку побач са Школай магіі з'явіўся новы аб'ект — дакладная копія хаткі ляснічага Хагрыда, выбудаваная ў натуральную велічыню. Толькі ў якасці будаўнічага матэрыялу выкарыстоўвалася не цэгла, а печыва. Прычым з салодкай выпечкі ў доміку не толькі сцены, але і ўся мэбля — ад буфета да стала. На яе пабудову сышло паўтоны печыва!

А каб юныя касплэеры і фанаты патэрыяны не аблізваліся на яе, ім далі майстар-клас па выпечцы фантастычных жывёлін — якраз як у аднайменным фільме.

Юны карэспандэнт Sputnik Сцяпан, заўзяты прыхільнік Гары Потэра, не прапусціў магчымасць пабываць у Тайным пакоі і зрабіць глазураванага Нюхля — зусім як у краме няўдачлівага булачніка Якава Кавальскі.

Па назіраннях нашага юнага карэспандэнта — такі экспірыенс павінен прайсці кожны, для каго 9 ¾ — не проста лічбы на платформе.

Стужка навiн
0