Новы склад Кіраўнічага савета прызначаны ў ЕГУ

Колькасць членаў савета, які з'яўляецца стратэгічным органам кіравання ўніверсітэтам, была скарочана да дзевяці членаў.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце абнавіўся Кіраўнічы савет — стратэгічны орган кіравання ўніверсітэтам, такое рашэнне прыняў Агульны сход заснавальнікаў ЕГУ.

Новым выконваючым абавязкі рэктара Еўрапейскага гуманітарнага унмверсітэта стаў Ёрген Ёргенсан - Sputnik Беларусь
У ЕГУ новы в.а. рэктара: бальнічны адміністратар з Даніі

У склад савета ўвайшлі заснавальнік і ганаровы прэзідэнт універсітэта, акадэмік Анатоль Міхайлаў, часова выконваючы абавязкі рэктара шведскі кіраванец Ёрген Ёргенсэн, прафесар з Бона Людгер Кюнхардт, амерыканскі прафесар Майкл Кэнэдзі, былы амбасадар Даніі ў Латвіі Пер Карлсэн, прарэктар Каледжа Еўропы Эва Асьнецка-Тамецка, пасол па асобых даручэннях у пытаннях Усходняга партнёрства Ёнас Паслаўскас (Літва) і выпускнік ЕГУ Арцём Анісімаў.

Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны ўрадам Швецыі. На папярэднім сходзе заснавальнікаў у ліпені 2016 года склад Савета быў скарочаны да дзевяці чалавек.

"На працягу некалькіх месяцаў Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ цесна супрацоўнічаў з адміністрацыяй універсітэта, асноўнымі партнёрамі і донарамі з мэтай пераўтварэння Кіраўнічага савета ЕГУ. Мы ўпэўненыя, што новы Кіраўнічы савет мае належны аўтарытэт, вопыт, сувязі і волю, так неабходныя сёння ЕГУ для рэалізацыі стратэгічных мэтаў універсітэта", — цытуе сайт ЕГУ старшыню Агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ Хортана Бібі-Сентэра.

Глава па камунікацыях і маркетынгу Максімас Мілта - Sputnik Беларусь
ЕГУ: невядомасць нас не палохае

ЕГУ за апошнія гады перажыў некалькі крызісаў кіравання. Цяпер аб'яўлены міжнародны конкурс на замяшчэнне пасады рэктара. Мяркуецца, што новы рэктар уступіць у пасаду ў першай палове 2017 года.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ўніверсітэта беларускімі ўладамі ў 2004 годзе працягнуў сваю працу ў Вільні. Юрыдычна з'яўляецца літоўскім ВНУ, але арыентаваны па-ранейшаму пераважна на беларускіх грамадзян. Фінансуецца кааліцыяй міжнародных донараў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі