МІНСК, 16 сне — Sputnik. Пасольства Беларусі пачне сваю працу ў Іспаніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў у пятніцу здзяйсняе візіт у Іспанію. У ходзе візіту запланаваны шэраг мерапрыемстваў палітычнай, эканамічнай і культурнай накіраванасцяў.
Паводле інфармацыі прэс-службы, запланаваныя перамовы намесніка кіраўніка МЗС з іспанскімі калегамі, падчас якіх будуць абмяркоўвацца перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.
Таксама, як адзначылі ў МЗС, прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмяркуюць адкрыццё пасольства Беларусі ў Іспаніі.