"Рай" Канчалоўскага трапіў у шорт-ліст "Оскара"

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкРэжысёр Андрэй Канчалоўскі
Рэжысёр Андрэй Канчалоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стужка расійскага кінарэжысёра будзе змагацца за ўзнагароду з фільмамі з Аўстраліі, Канады, Даніі, Германіі, Ірана і іншых краін.

МІНСК 16 снеж — Sputnik. Фільм расійскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага "Рай" увайшоў у шорт-ліст прэстыжнай кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Абвяшчэнне намінантаў на прэмію Залаты глобус у Лос-Анджэлесе - Sputnik Беларусь
"Залаты глобус-2017": намінанты і фаварыты

Канчалоўскі атрымаў за карціну "Рай" прыз Венецыянскага кінафестывалю. Акрамя таго, вядомы кінарэжысёр значыўся і ў лонг-лісце "Залатога глобуса", аднак у кароткі спіс намінантаў не трапіў.

Як стала вядома ў пятніцу, "Рай" трапіў у шорт-ліст "Оскара". Акрамя яго, на ўзнагароду прэтэндуюць "Танна" (Аўстралія), "Гэта ўсяго толькі канец свету" (Канада-Францыя), "Мая зямля" (Данія-Германія), "Тоні Эрдманн" (Германія), "Коміваяжор" (Іран), "Выбар караля" (Нарвегія), "Другое жыццё Уве" (Швецыя) і "Жыццё кабачка" (Швейцарыя).

З фільмаў, якія прэтэндуюць на ўзнагароду, у беларускім пракаце паказвалі "Гэта ўсяго толькі канец свету" і "Другое жыццё Уве".

Лонг-ліст прэміі уключаў 85 фільмаў — астатнія ўжо выбылі з гонкі за залатую статуэтку. Папярэдні раз расійскі фільм трапляў у шорт-ліст ў 2014-м годзе — "Левіяфан" Андрэя Звягінцава, аднак узнагароду ён так і не атрымаў.

Намінанты на "Оскар" будуць абвешчаныя 24 студзеня 2017 года. Цырымонія ўручэння адбудзецца 26 лютага.

Стужка навiн
0