МІНСК, 16 сне — Sputnik. Жыхары Гомеля паведамляюць у сацыяльных сетках аб магчымай пазаштатнай сітуацыі на ААТ "Гомельскі хімічны завод", на прадпрыемстве нібыта адбыўся выкід аміяку, у МНС Беларусі гэтую інфармацыю абверглі.
Як пішуць гамяльчане, супрацоўнікі хімзаводу сваім сваякам паведамілі, што каля 13:20 на заводзе была абвешчана трывога, рабочым выдалі процівагазы. Ёсць інфармацыя, што кіраўніцтва дзіцячых садоў і школ абласнога цэнтра нібыта папярэдзілі пра тое, каб яны не выпускалі дзяцей на вуліцу.
"Супрацоўнікі МНС выбылі па інфармацыі, што паступіла аб паху аміяку. На месцы былі праведзены неабходныя замеры паветра на ўтрыманне ў ім небяспечных рэчываў", — паведаміў Sputnik прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
Паводле яго слоў, перавышэнне ПДК аміяку ў паветры работнікамі МНС зафіксавана не было.
Навіцкі таксама ўдакладніў, што жыццю і здароўю гамяльчан у цяперашні час нічога не пагражае.