Змяніліся вуліцы і праспекты, засвяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі вітрыны крам, на галоўных плошчах змантавалі і ўпрыгожылі ёлкі, а пухнаты сняжок, які выпаў нібы па раскладзе, завяршае гэтую казачную карціну.
Стварэнне святочнага настрою ў гараджан — задача не з лёгкіх, пра тое, як Мінск спраўляецца з ёй, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1/21
© Sputnik / Виктор Толочко
На Кастрычніцкай плошчы Мінска запалілі навагоднюю ілюмінацыю.

2/21
© Sputnik / Виктор Толочко
Навагоднія шары на Кастрычніцкай плошчы запалілі разам з галоўнай ёлкай краіны.

3/21
© Sputnik / Виктор Толочко
Адкрыўся і кірмаш.

4/21
© Sputnik / Виктор Толочко
На Кастрычніцкай плошчы размясцілі два светлавых шара вышынёй восем метраў.

5/21
© Sputnik / Виктор Толочко
На афармленне фігур спатрэбілася 350 метраў святлодыёдных стужак і 11 тысяч лямпачак.

6/21
© Sputnik / Виктор Толочко
У пераднавагоднія дні ў маленькіх мінчан будзе маса магчымасцяў акунуцца ў яркую атмасферу святаў.

7/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Зіхатлівая падарункавая скрыначка побач з універсамам "Цэнтральны" стала новай навагодняй фішкай цэнтра.

8/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Навагодняе ўбранне хочацца захаваць і хутчэй выкласці ў сацсетку.

9/21
© Sputnik / Виктор Толочко
На кірмашах, якія адкрыліся ў Мінску, можна выпіць чай, каву і нават глінтвейн.

10/21
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінчане з задавальненнем зазіраюць у навагоднія шале з пачастункамі.

11/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Камунальныя работнікі развешваюць гірлянду каля плошчы Свабоды.

12/21
© Sputnik / Виктор Толочко
Навагоднія агні традыцыйна ўпрыгожылі праспект Пераможцаў у Мінску.

13/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
ЦУМ традыцыйна радуе гараджан і гасцей сталіцы святочным дэкорам.

14/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Вітрыны ЦУМа становяцца не столькі месцам дэманстрацыі прадукцыі, колькі навагодняй сцэнкі. Кожнае акно - гэта маленькая гісторыя, са сваёй тэмай і каляровай гамай.

15/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
А вось ля ГД "На Нямізе" заўсёды шмат людзей, навагодні настрой ім закліканы ствараць шматлікія гірлянды.

16/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Вітрыны тут, як і ў астатніх буйных гандлёвых цэнтрах, удзельнічаюць у своеасаблівым спаборніцтве на самае арыгінальнае ўпрыгожванне. ГД "На Нямізе" зрабіў стаўку на багацце бліскучых стужак, страз, пацер, шкляных шарыкаў і мішуры.

17/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Сям'я выбірае дзіцяці капялюш для навагодняга касцюма ў гандлёвым павільёне на другім паверсе ГД "На Нямізе".

18/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
Каля "Мінск-Арэны" з'явілася незвычайная тэматычная гірлянда у форме шайбы і дзвюх клюшак.

19/21
© Sputnik / Марина Серебрякова
ГУМ таксама пераапрануўся ў святочны касцюм і з шыльдаў зазывае пакупнікоў навагоднімі зніжкамі.

20/21
© Sputnik / Виктор Толочко
Маленькія гараджане з нецярпеннем чакаюць свята і ўжо запальваюць бенгальскія агні.

21/21
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінскія ўлады абяцалі, што цэнтральная ёлка краіны будзе свяціцца нават днём.