МІНСК, 18 сне — Sputnik. Здымкі візітак для фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі прайшлі ў суботу ў Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе холдынгу.
У фінал адбору на конкурс з аўдыторыяй у 200 мільёнаў чалавек прайшлі 13 выканаўцаў і гуртоў. Важная частка падрыхтоўкі да выніковага канцэрту — здымкі відэавізітак, якія будуць распавядаць пра артыстаў.
"Згодна з канцэпцыяй, для асновы візітных картак выкарыстаная сімволіка беларускага арнаменту. А для рэалізацыі творчай задумкі рэжысёрская група ўзброілася добрым настроем, а таксама люмінесцэнтнай фарбай, аргшкла і лямпамі з ўльтрафіялетам", — распавялі Sputnik у НДТРК.
У кожнага з фіналістаў — свой знак. Так, група Navi выкарыстоўвае ўзор, які сімвалізуе продкаў, Kattie — зямлю, а Уладзіслаў Курасаў — багацце.
"Для фіналістаў мы выбіралі сімвалы ў адпаведнасці з песняй і яе падачай, а таксама вобразам артыста. Дарэчы, характэрны факт: у гэтым годзе ў нас на праслухоўванні было 67 удзельнікаў. Роўна столькі сімвалаў у беларускім арнаменце", — распавёў рэжысёр відэаролікаў Юрый Ярошык.
Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2017" назавуць 20 студзеня, абяруць шчасліўчыка члены прафесійнага журы і тэлегледачы.