Візітоўкі для фіналістаў адбору на "Еўрабачанне" знялі ў НДТРК

© пресс-служба БелтелерадиокомпанииГрупа Navi і рэжысёр Юрый Ярошык на здымках візітак
Група Navi і рэжысёр Юрый Ярошык на здымках візітак - Sputnik Беларусь
Усе 13 фіналістаў на працягу суботы ўдзельнічалі ў здымках відэавізітак, якія створаны з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Здымкі візітак для фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі прайшлі ў суботу ў Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе холдынгу.

Адбор на Еўрабачанне ад Беларусі - Sputnik Беларусь
Фота
Як гэта было: адбор на "Еўрабачанне" ад Беларусі

У фінал адбору на конкурс з аўдыторыяй у 200 мільёнаў чалавек прайшлі 13 выканаўцаў і гуртоў. Важная частка падрыхтоўкі да выніковага канцэрту — здымкі відэавізітак, якія будуць распавядаць пра артыстаў.

"Згодна з канцэпцыяй, для асновы візітных картак выкарыстаная сімволіка беларускага арнаменту. А для рэалізацыі творчай задумкі рэжысёрская група ўзброілася добрым настроем, а таксама люмінесцэнтнай фарбай, аргшкла і лямпамі з ўльтрафіялетам", — распавялі Sputnik у НДТРК.

У кожнага з фіналістаў — свой знак. Так, група Navi выкарыстоўвае ўзор, які сімвалізуе продкаў, Kattie — зямлю, а Уладзіслаў Курасаў — багацце.

"Для фіналістаў мы выбіралі сімвалы ў адпаведнасці з песняй і яе падачай, а таксама вобразам артыста. Дарэчы, характэрны факт: у гэтым годзе ў нас на праслухоўванні было 67 удзельнікаў. Роўна столькі сімвалаў у беларускім арнаменце", — распавёў рэжысёр відэаролікаў Юрый Ярошык.

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2017" назавуць 20 студзеня, абяруць шчасліўчыка члены прафесійнага журы і тэлегледачы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі