Радыё

Зюзя – прадзед Дзеда Мароза

© SputnikВядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў
Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе беларусы ведаюць, хто такі Дзед Мароз, Санта Клаўс і нават Ёўлупукі, але не кожны беларус ведае свайго, беларускага зімовага персанажа – Зюзю. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў высвятляе, хто такі Зюзя і як яго задобрыць.
Зюзя – прадзед Дзеда Мароза

Паходзіць слова "Зюзя" ад беларускага "зюзець", то бок мерзнуць. А на Палессі зюзя так і значыць — холад, мароз.

Для беларусаў уладар зімы і маразоў Зюзя пануе ў перыяд ад калядаў і аж да дня вясновага раўнадзенства і ўвасабляе ён сабой сцюжу і люты мароз.

Вось якім уяўляюць Зюзю беларусы: кажуць, што ён стары, з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ носіць жалезную булаву.

Каб неяк задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года гатуюць, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку і пакідаюць на ноч на асобным стале: куцця застаецца цэлая, але агульнае павер'е сведчыць, што яе з'ядае Зюзя.

Кажуць, нібыта Зюзя, раззлаваўшыся на людзей, звычайна стукае сваёй булавой у які-небудзь пень і гэтым магутным ударам робіць такі пераварот, такую ломку па ўсёй зямлі, што зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Здаралася, кажуць, быць у лесе ў гэты час і пытаць: "Хто гэта там стукае?" На гэтае пытанне быў адказ: "Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае".

Падрабязней пра Зюзу — у аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь. 

Стужка навiн
0