Гідрамет паабяцаў зацяжную адлігу - да Каляд

© Flickr / LottieСнегавік
Снегавік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Краіна, паводле інфармацыі сіноптыкаў, увесь тыдзень будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых паветраных мас з Атлантыкі.

МІНСК, 19 сне — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні: днём будзе цяплей, чым звычайна, нават ноччу тэмпература не будзе апускацца ніжэй —7°С, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Ледзяшы - Sputnik Беларусь
Гідрамет пра надвор'е ў панядзелак: мокры снег і па-ранейшаму цёпла

"Паўночнаатлантычныя цыклоны будуць праходзіць далёка на поўнач і абараняць Беларусь ад халодных арктычных уварванняў. У нашу краіну будзе паступаць цёплая і вільготная паветраная маса з Атлантыкі. Надвор'е будзе цяплей, чым належыць па клімаце, сярэдняя тэмпература будзе на 3-5°С вышэй за норму", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, аўтаўладальнікам на тыдні варта быць вельмі асцярожнымі — паўсюдна чакаюцца туманы.

У аўторак 20 снежня ў асобных раёнах Беларусі пройдзе мокры снег, дождж, тэмпература паветра на працягу сутак складзе —3..+3°С, ноччу па паўночным усходзе да —7°С.

У сераду і чацвер надвор'е істотна не зменіцца: ападкаў не прагназуецца, толькі па паўночным усходзе магчымы мокры снег з дажджом, тэмпература застанецца ранейшай — днём да +3°С.

У пятніцу і суботу таксама пераважна без ападкаў, у асобных раёнах рэспублікі туман, слабы галалёд, тэмпература ўначы складзе 0..-7°С, удзень — ад —2 да +3°С.

"У нядзелю днём адаб'ецца ўплыў больш актыўнага атмасфернага фронту, які прынясе на большую частку краіны кароткачасовыя мокры снег і дождж", — сказаў Рабаў.

Паводле інфармацыі сіноптыка, у асобных раёнах рэспублікі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, а тэмпература днём складзе ад —2 да +3°С.

Стужка навiн
0