https://bel.sputnik.by/20161219/grucu-z-shalbabonam-na-stol-1026579303.html
Мікола і Варвара ноч уварвалі - груцу з шальбабонам на стол
Мікола і Варвара ноч уварвалі - груцу з шальбабонам на стол
Sputnik Беларусь
Гэты тыдзень па народнаму календару выдаўся багаты на прысвяткі. 19.12.2016, Sputnik Беларусь
2016-12-19T15:02+0300
2016-12-19T15:02+0300
2016-12-27T15:19+0300
спадчына
у беларусі
культура
беларусь
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102657/86/1026578654_0:383:4160:2736_1920x0_80_0_0_1a81af282b877fda41fbe104f629f219.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Усё мацней адчуваецца набліжэнне новага года. Неба паціху падымаецца вышэй і весялей свеціць сонейка. Гэты тыдзень па народнаму календару выдаўся багаты на прысвяткі. З панядзелка на аўторак дзяўчаты варажылі на Андросы, у сераду шкалярам варта было б адзначыць Навума, пра якога ў народзе казалі, што "Прарок Навум наставіць на вум", а завершыць тыдзень Варвары, Савы і Мікола Зімовы.У Лельчыцкім раёне і цяпер гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры "святкі" – яны ідуць адзін за адным – Варвары, Савы і Міколы, калі не трэба ні снаваць, ні ткаць. На Савы (Міколінага бацьку) таўклі ячмень на куццю і плялі лапці, а на Міколу зусім нічога не рабілі, адпачывалі, ушаноўвалі самага любімага святога, які лічыўся заступнікам усіх несправядліва пакрыўджаных, падарожнікаў, жабракоў, дзяцей, жывёл. У Парэцкім павеце дзяўчаты клікалі хлопцаў на "мікольскія бліны".Хоць цяпер і рэдка хто займаецца ткацтвам, гэтыя дні – знак для цяперашніх гаспадынь, што наперадзе ёсць некалькі дзён адпачынку і варта адкласці ў бок вязальныя спіцы, кручкі і іголкі. А вось "паваражыць" на кухні – гэта будзе правільна. І калі Андрэй – дзявочае свята, то Варвары лічыліся "бабскім".Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) – свята народнага календара, якое ў хрысціянскай традыцыі адзначаецца 17 снежня як дзень памяці пакутніцы Варвары. Ад Варвары паступова пачынае прыбываць дзень. Пакуль толькі "на вераб’іны крок", таму казалі "Варвара ноч уварвала, а дня прытачыла". Па народных уяўленнях з гэтага дня пачыналася сапраўдная зіма – з завеямі і моцнымі маразамі.Варвара лічылася заступніцай хатняй жывёлы, таму ў гэты дзень, каб лепш пладзілася і вялася скаціна, жанчыны ляпілі з пшанічнага цеста галовы, рогі, вушы, ногі, капыты і кармілі спечаным худобу.Народная метэаралогія. Часта на Варвары напярэдадні вялікіх маразоў усталёўвалася параўнальна цёплае надвор’е. Тады казалі, што гэта "Варвара варыць" і нават пяклі з нагоды свята пірагі з макам, якія называлі "варэнне". Чаму так? Ды таму, што слова сугучнае імені Варвыры, і гэтак, праз пачастунак, жанчыны спадзяваліся на заступніцтва і спагаду святой.А што яшчэ варылі ў гэтыя дні гаспадыні? Прысвятак лічыўся Серадпосцем – сярэдзінай Каляднага посту. У пачатку 20 стагоддзя ў гэты дзень частаваліся варанымі ці печанымі варэнікамі з макам, мёдам або каноплямі. Варылі варэнікі і з грэчневай мукі і падавалі з канаплянай "маслянкаю". Каб наблізіцца да смакаў тых часоў, "маслянку" можна зрабіць і з насення лёну, якое прадаецца ў аптэцы.Старажытныя кулінарныя традыцыі жывуць і пасёння!Забыты смакСёння нам цяжка сабе ўявіць, што якіх гадоў 80 таму на Беларусі ўжывалі ў ежу не сланечнікавы алей, або поснае масла, а алей з насення лёну і канопляў. Канаплянае і льняное масла маюць прыемны смак і карысныя для здароўя. Гэта было добра вядома нашым продкам. Цікава, што цяпер, у некаторых крамах па здароваму харчаванню, часам можна набыць тую самую старажытную канапляную "маслянку" і канапляны алей. Мне пашанцавала пакаштаваць – смачна.Рэцэптам гэтых варэнікаў я абавязкова падзялюся з вамі другім разам, а цяпер прапаную зварыць простую і смачную страву са скарбонкі рэцэптаў беларускай кухні. Рэцэптам падзялілася гаспадыня з вёскі Сакаўшчына, што ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.Груца з шальбабонамГруцай, або панцаком, называюць звыклую для ўсіх пярлоўку, якую атрымвалі з абтоўчанага ячменю.Шальбабон – гэта назва пасолі, якая прыйшла на Беларусь з Польшчы. Так што "груца з шальбабонам" гэта ні што інакшае, як пярловая каша з пасоляй.Для прыгатавання груцы бяруць аднолькавую колькасць пасолі і пярловых круп, намочваюць іх паасобку на ноч. Раніцай, як выпаляць у печы, складаюць спачатку пасолю, а пасля пярлоўку ў гаршчок, соляць на смак і ставяць у печ не менш чым на 2 гадзіны. Гаспадыня раіла: "Чым больш пастаяць, тым лепш". Цяпер, калі печы няма, то варта гатаваць такую кашу ў духоўцы ў каструлі з тоўстымі сценкамі пры тэмпературы 180 градусаў і не менш за гадзіну.Заўвага. Пасолю не раюць перамешваць, пакуль яна варыцца.Калі груца будзе гатова, то яе можна забяліць малаком, паклаўшы кавалачак масла, і атрымаецца крупнік. Але гэтая страва скаромная, і таму няхай крыху пачакае.Смачна есці і да сустрэчы!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102657/86/1026578654_0:252:4160:2867_1920x0_80_0_0_07c4e513a5ae7443ea03e23db55916e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, ларыса мятлеўская
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, ларыса мятлеўская
Мікола і Варвара ноч уварвалі - груцу з шальбабонам на стол
15:02 19.12.2016 (абноўлена: 15:19 27.12.2016) Гэты тыдзень па народнаму календару выдаўся багаты на прысвяткі.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Усё мацней адчуваецца набліжэнне новага года. Неба паціху падымаецца вышэй і весялей свеціць сонейка. Гэты тыдзень па народнаму календару выдаўся багаты на прысвяткі. З панядзелка на аўторак дзяўчаты варажылі на Андросы, у сераду шкалярам варта было б адзначыць Навума, пра якога ў народзе казалі, што "Прарок Навум наставіць на вум", а завершыць тыдзень Варвары, Савы і Мікола Зімовы.
У Лельчыцкім раёне і цяпер гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры "святкі" – яны ідуць адзін за адным – Варвары, Савы і Міколы, калі не трэба ні снаваць, ні ткаць. На Савы (Міколінага бацьку) таўклі ячмень на куццю і плялі лапці, а на Міколу зусім нічога не рабілі, адпачывалі, ушаноўвалі самага любімага святога, які лічыўся заступнікам усіх несправядліва пакрыўджаных, падарожнікаў, жабракоў, дзяцей, жывёл. У Парэцкім павеце дзяўчаты клікалі хлопцаў на "мікольскія бліны".
Хоць цяпер і рэдка хто займаецца ткацтвам, гэтыя дні – знак для цяперашніх гаспадынь, што наперадзе ёсць некалькі дзён адпачынку і варта адкласці ў бок вязальныя спіцы, кручкі і іголкі. А вось "паваражыць" на кухні – гэта будзе правільна. І калі Андрэй – дзявочае свята, то Варвары лічыліся "бабскім".
Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) – свята народнага календара, якое ў хрысціянскай традыцыі адзначаецца 17 снежня як дзень памяці пакутніцы Варвары. Ад Варвары паступова пачынае прыбываць дзень. Пакуль толькі "на вераб’іны крок", таму казалі "Варвара ноч уварвала, а дня прытачыла". Па народных уяўленнях з гэтага дня пачыналася сапраўдная зіма – з завеямі і моцнымі маразамі.
Варвара лічылася заступніцай хатняй жывёлы, таму ў гэты дзень, каб лепш пладзілася і вялася скаціна, жанчыны ляпілі з пшанічнага цеста галовы, рогі, вушы, ногі, капыты і кармілі спечаным худобу.
Народная метэаралогія. Часта на Варвары напярэдадні вялікіх маразоў усталёўвалася параўнальна цёплае надвор’е. Тады казалі, што гэта "Варвара варыць" і нават пяклі з нагоды свята пірагі з макам, якія называлі "варэнне". Чаму так? Ды таму, што слова сугучнае імені Варвыры, і гэтак, праз пачастунак, жанчыны спадзяваліся на заступніцтва і спагаду святой.
А што яшчэ варылі ў гэтыя дні гаспадыні? Прысвятак лічыўся Серадпосцем – сярэдзінай Каляднага посту. У пачатку 20 стагоддзя ў гэты дзень частаваліся варанымі ці печанымі варэнікамі з макам, мёдам або каноплямі. Варылі варэнікі і з грэчневай мукі і падавалі з канаплянай "маслянкаю". Каб наблізіцца да смакаў тых часоў, "маслянку" можна зрабіць і з насення лёну, якое прадаецца ў аптэцы.
Старажытныя кулінарныя традыцыі жывуць і пасёння!
Дарэчы, такія вось вараныя і печаныя варэнікі мне давялося пакаштаваць падчас маіх кулінарных вандровак у вёсцы Карытнае, што ў Асіповіцкім раёнене Магілёўскай вобласці. Яны нагадваюць вялікія піражкі. Цяпер, калі гэтыя варэнікі страцілі статус абрадавай стравы, іх начыняюць грыбамі, капустай, тварагом. Пры гэтым рэцэпт цеста, што для вараных, што для печаных варэнікаў заўсёды аднолькавы.
Сёння нам цяжка сабе ўявіць, што якіх гадоў 80 таму на Беларусі ўжывалі ў ежу не сланечнікавы алей, або поснае масла, а алей з насення лёну і канопляў. Канаплянае і льняное масла маюць прыемны смак і карысныя для здароўя. Гэта было добра вядома нашым продкам. Цікава, што цяпер, у некаторых крамах па здароваму харчаванню, часам можна набыць тую самую старажытную канапляную "маслянку" і канапляны алей. Мне пашанцавала пакаштаваць – смачна.
Рэцэптам гэтых варэнікаў я абавязкова падзялюся з вамі другім разам, а цяпер прапаную зварыць простую і смачную страву са скарбонкі рэцэптаў беларускай кухні. Рэцэптам падзялілася гаспадыня з вёскі Сакаўшчына, што ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.
Груцай, або панцаком, называюць звыклую для ўсіх пярлоўку, якую атрымвалі з абтоўчанага ячменю.
Шальбабон – гэта назва пасолі, якая прыйшла на Беларусь з Польшчы. Так што "груца з шальбабонам" гэта ні што інакшае, як пярловая каша з пасоляй.
Для прыгатавання груцы бяруць аднолькавую колькасць пасолі і пярловых круп, намочваюць іх паасобку на ноч. Раніцай, як выпаляць у печы, складаюць спачатку пасолю, а пасля пярлоўку ў гаршчок, соляць на смак і ставяць у печ не менш чым на 2 гадзіны. Гаспадыня раіла: "Чым больш пастаяць, тым лепш". Цяпер, калі печы няма, то варта гатаваць такую кашу ў духоўцы ў каструлі з тоўстымі сценкамі пры тэмпературы 180 градусаў і не менш за гадзіну.
Заўвага. Пасолю не раюць перамешваць, пакуль яна варыцца.
Калі груца будзе гатова, то яе можна забяліць малаком, паклаўшы кавалачак масла, і атрымаецца крупнік. Але гэтая страва скаромная, і таму няхай крыху пачакае.
Смачна есці і да сустрэчы!