Леапард пакусаў жанчыну ў цырку шапіто ў Краснаярскім краі

© Flickr / Mark KentЛеапард
Леапард - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час у краёвай паліцыі высвятляюць, як жывёла магла трапіць на глядацкія рады.

МІНСК, 19 сне — Sputnik. Жыхарка горада Багатол Краснаярскага краю была шпіталізавана з траўмамі пасля нападу леапарда ў шапіто, паведаміла прэс-служба рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя.

У мясцовых СМІ і пабліках сацыяльных сетак з'явілася інфармацыя аб нападзе ў багатольскім цырку шапіто леапарда на жанчыну ў час прадстаўлення, паведамляецца, што яна прыкрыла целам свайго шасцігадовага сына.

У краёвай паліцыі паведамілі, што высвятляюць абставіны здарэння.

Паводле звестак медыкаў, стан жанчыны ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, ёй на руку накладзена некалькі швоў. Зараз яна праходзіць лячэнне ў бальніцы.

Стужка навiн
0