https://bel.sputnik.by/20161219/polskae-mzs-ab-altehrnatyve-belsatu-1026575003.html
Польскае МЗС: альтэрнатывай "Белсату" можа стаць TVP Polonia
Польскае МЗС: альтэрнатывай "Белсату" можа стаць TVP Polonia
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў Польшчы ўскосна запэўніў, што кіраўніцтва і журналісты "Белсата" змогуць працягнуць працу для TVP Polonia. 19.12.2016, Sputnik Беларусь
2016-12-19T10:36+0300
2016-12-19T10:36+0300
2023-06-29T15:57+0300
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
у свеце
польшча
беларусь
вітальд вашчыкоўскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102657/38/1026573878_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_9eb531471a0a7a9f45ec390b7e72b137.jpg
МІНСК, 19 сне — Sputnik. Меркаванае скарачэнне фінансавання тэлеканала "Белсат" звязана з рэформай TVP Polonia, заявіў у інтэрв'ю польскаму выданню міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі."Белсат" быў створаны ў Беларусі як структурная адзінка Польскага тэлебачання па дамове з польскім МЗС і павінен быў вяшчаць на беларускую аўдыторыю."Гэта не проста пытанне "Белсата". Гэта пытанне рэфармавання TVP Polonia і яго ўплыву за мяжой. Што тычыцца "Белсата", яго эфектыўнасць выклікае сур'ёзныя сумневы, ён не стаў прывабным каналам, як гэта павінна было быць", — заўважыў Вашчыкоўскі.Міністр адзначыў, што "Белсат" за гэтыя 10 гадоў так і не атрымаў 100% ахопу тэрыторыі краіны, аказваў "сціплы ўплыў на рэчаіснасць", падвяргаўся ганенням і, па сутнасці, апынуўся маргінальным."Альтэрнатывай з'яўляецца тое, што прапануюць беларусы, вяшчанне TVP Polonia на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, беларускае грамадства змагло б убачыць, як выглядае жыццё ў суседняй краіне", — заявіў Вашчыкоўскі.Замест адкрытай апазыцыйнасці ўлады TVP Polonia прапануюць гледачам "карцінку іншага жыцця"."Малюначак варты тысячы слоў. І таму важна паказваць беларусам, як Польшча выглядае пасля 27 гадоў трансфармацыі. Яны будуць глядзець на нас, як мы пры камунізме глядзелі на Захад", — заўважыў міністр.Вашчыкоўскі таксама запэўніў, што журналісты "Белсата" не застануцца без працы. Галоўны рэдактар канала Агнешка Рамашэўская, паводле яго слоў, ужо мае высокую пасаду ў TVP Polonia."Журналісты Беларусі змогуць працягнуць працу. Яны будуць мець магчымасць працягваць працу на вэб-партале і стварыць матэрыялы для TVP Polonia", — падкрэсліў Вашчыкоўскі.Канцэпцыя рэфармавання інавяшчання польскага тэлебачання прадугледжвае таксама стварэнне канала на англійскай мове для краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102657/38/1026573878_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_5f92ecc7a0db73f1472e35f714954e4d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, у свеце, польшча, беларусь, вітальд вашчыкоўскі
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, у свеце, польшча, беларусь, вітальд вашчыкоўскі
Польскае МЗС: альтэрнатывай "Белсату" можа стаць TVP Polonia
10:36 19.12.2016 (абноўлена: 15:57 29.06.2023) Міністр замежных спраў Польшчы ўскосна запэўніў, што кіраўніцтва і журналісты "Белсата" змогуць працягнуць працу для TVP Polonia.
МІНСК, 19 сне — Sputnik. Меркаванае скарачэнне фінансавання тэлеканала "Белсат" звязана з рэформай TVP Polonia, заявіў у інтэрв'ю польскаму выданню міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
"Белсат" быў створаны ў Беларусі як структурная адзінка Польскага тэлебачання па дамове з польскім МЗС і павінен быў вяшчаць на беларускую аўдыторыю.
"Гэта не проста пытанне "Белсата". Гэта пытанне рэфармавання TVP Polonia і яго ўплыву за мяжой. Што тычыцца "Белсата", яго эфектыўнасць выклікае сур'ёзныя сумневы, ён не стаў прывабным каналам, як гэта павінна было быць", — заўважыў Вашчыкоўскі.
Міністр адзначыў, што "Белсат" за гэтыя 10 гадоў так і не атрымаў 100% ахопу тэрыторыі краіны, аказваў "сціплы ўплыў на рэчаіснасць", падвяргаўся ганенням і, па сутнасці, апынуўся маргінальным.
"Альтэрнатывай з'яўляецца тое, што прапануюць беларусы, вяшчанне TVP Polonia на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, беларускае грамадства змагло б убачыць, як выглядае жыццё ў суседняй краіне", — заявіў Вашчыкоўскі.
Замест адкрытай апазыцыйнасці ўлады TVP Polonia прапануюць гледачам "карцінку іншага жыцця".
"Малюначак варты тысячы слоў. І таму важна паказваць беларусам, як Польшча выглядае пасля 27 гадоў трансфармацыі. Яны будуць глядзець на нас, як мы пры камунізме глядзелі на Захад", — заўважыў міністр.
Вашчыкоўскі таксама запэўніў, што журналісты "Белсата" не застануцца без працы. Галоўны рэдактар канала Агнешка Рамашэўская, паводле яго слоў, ужо мае высокую пасаду ў TVP Polonia.
"Журналісты Беларусі змогуць працягнуць працу. Яны будуць мець магчымасць працягваць працу на вэб-партале і стварыць матэрыялы для TVP Polonia", — падкрэсліў Вашчыкоўскі.
Канцэпцыя рэфармавання інавяшчання польскага тэлебачання прадугледжвае таксама стварэнне канала на англійскай мове для краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.