Інфаграфіка

Лукашэнка лідзіруе ў рэйтынгу даверу расіян

Падпісацца
Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (УЦДГМ) прадставіў дадзеныя аб тым, як расіяне ацэньваюць паспяховасць краін СНД, каго з іх хацелі б бачыць партнёрамі Расіі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў рэйтынг даверу расіян лідэрам дзяржаў — членаў СНД. Па дадзеных УЦДГМ, беларускаму лідэру давяраюць 65% грамадзян Расійскай Федэрацыі.

На другім радку рэйтынгу — прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Прычым давер да лідэра гэтай краіны стабільна расце: за 2016 год з 45% да 54%, а з 2012 года прырост яшчэ больш істотны — з 31%.

Іншым кіраўнікам дзяржаў выказваюць давер ад 2% да 11% апытаных расіян:

  • Ільхаму Аліеву — 11%
  • Сержу Саргсяну — 8%,
  • Шаўкату Мірзіёеву — 6%,
  • Алмазбеку Атамбаеву і Ігару Дадону — па 5%,
  • Гурбангулы Бердымухамедаву і Эмамалі Рахмону — па 4%,
  • Георгію Маргвелашвілі — 3%,
  • Пятру Парашэнка — 2%.

Таксама расіяне назвалі Беларусь галоўным партнёрам Расіі на сусветнай арэне. Такі пункт гледжання выказалі 66% удзельнікаў апытання.

68% заявілі, што лічаць Беларусь самай стабільнай і паспяховай дзяржавай СНД, дзе забяспечваюцца правы рускамоўнага насельніцтва (69% з 27% у 2010 годзе).

Стужка навiн
0