МІНСК, 19 сне — Sputnik. Супрацоўнікі Віцебскай мытні канфіскавалі больш за 19 тон сметанковага масла агульным коштам 77 тысячы долараў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі.
Інцыдэнт адбыўся ў аўтамабільным пункце пропуску "Грыроўшчына" (беларуска-латвійскі ўчастак мяжы). Тавар перавозіўся з Даніі. Кіроўца прадаставіў да афармлення дакументы, у адпаведнасці з якімі кошт партыі масла склаў 16 тысяч долараў.
"Аднак, вывучыўшы дакументы, прадастаўленыя па запыце з мытных органаў Даніі, віцебскія мытнікі вызначылі, што рэальны кошт — 77 тысяч долараў ЗША", — распавялі ў ДМК.
У ведамстве звярнулі ўвагу, што розніца мытных плацяжоў, якая падлягае выплаце ў выпадку выпуску тавару для ўнутранага спажывання, склала б 25 тысяч беларускіх рублёў.
"У адпаведнасці з заканадаўствам больш за 19 тон сметанковага масла канфіскавана. Па дадзеным факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь", — заключылі ў ДМК.