МІНСК, 20 сне — Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Брэсце мясцовага жыхара, які прыйшоў з каробкай у адзін з магазінаў абласнога цэнтра і заявіў аб магчымым выбуху, паведамілі Sputnik у аўторак ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Інцыдэнт у цэнтры Брэста адбыўся напярэдадні пасля васьмі гадзін вечара.
"У парфумерна-касметычны магазін зайшоў мужчына з каробкай у руках. Яго дзіўны знешні выгляд і паводзіны насцярожылі прадаўцоў. Адна з дзяўчат-кансультантаў паспрабавала загаварыць з наведвальнікам, але ён не рэагаваў на яе пытанні, а толькі нешта мармытаў пра выбух", — сказалі ва УУС.
Там таксама паведамілі, што пасля гэтага мужчына пакінуў памяшканне гандлёвага аб'екта. Прадаўцы крамы выклікалі міліцыю, да будынка прыбылі нарад аддзела Дэпартамента аховы, УДАІ, полк ППСМ, а таксама сапёрна-піратэхнічная група, гандлёвы аб'ект ачапілі, а персанал і наведвальнікаў эвакуіравалі. Паводле інфармацыі міліцыі, выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.
Нецвярозага мужчыну, 32-гадовага непрацуючага жыхара Брэста, які знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры, праваахоўнікі затрымалі. У міліцыі ўдакладнілі, што ў каробцы, з якой берасцеец прыйшоў у краму, была старая пара абутку.