Пінскія памежнікі знайшлі ў лесе 2 мяхі бурштыну

© Photo : Пинский погранотрядБурштын у мяхах
Бурштын у мяхах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кантрабандысты змаглі ўпотай пранесці праз мяжу больш за 63 кілаграмы бурштыну, зараз іх асобы высвятляюцца.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Супрацоўнікі Пінскага пагранатрада знайшлі ў лесе каля беларуска-ўкраінскай мяжы два мяхі з бурштынам, кошт якога можа складаць да 40 тысяч долараў ЗША, паведамілі Sputnik у атрадзе.

Кантрабанду знайшлі 18 снежня каля паўночы пасля выяўлення слядоў парушальнікаў мяжы.

"У пяцістах метрах ад мяжы знаходзіліся два мяхі. Як высветлілася ў ходзе разбору, парушальнікі спрабавалі незаконна перамясціць з Украіны на тэрыторыю Беларусі больш за 63 кілаграмы бурштыну", — сказалі ў атрадзе.

Там таксама паведамілі, што цяпер праводзіцца экспертыза камянёў, на аснове якой будзе вызначаны іх кошт. Па папярэдніх дадзеных, ён можа складаць ад 30 да 40 тысяч долараў ЗША.

Паводле інфармацыі памежнікаў, у цяперашні час таксама праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да перамяшчэння бурштыну праз мяжу.

Стужка навiн
0