МПЗ: "лісты шчасця" атрымалі ўжо 240 тысяч дармаедаў

© Flickr / Seth MasonСтос паштовак
Стос паштовак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да прэзідэнцкага "ліміту" колькасці дармаедаў, агучанага ў 2015 годзе, МПЗ трэба яшчэ знайсці 160-260 тысяч беларусаў, якія не працуюць і не плацяць падаткаў.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Падатковыя органы Беларусі ўжо разаслалі беларусам больш за 240 тысяч паведамленняў на выплату так званага падатку на дармаедаў, паведаміў у сераду начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

Канверты - Sputnik Беларусь
МПЗ: паведаміць пра тое, што ты не дармаед, можна любым спосабам

У красавіку 2015 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства": згодна з дакументам працаздольныя жыхары Беларусі, якія не працавалі і не плацілі падаткаў больш за паўгода, кожны год павінны выплачваць у бюджэт збор у памеры 20 базавых велічынь (больш за 200 долараў ЗША).

"Падатковымі органамі выслана больш за 240 тысяч апавяшчэнняў на выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў", — цытуе БелТА словы Расолька.

Паводле інфармацыі МПЗ, у бюджэт рэспублікі ад 12 тысяч дармаедаў ужо паступіла больш за 3,7 мільёна рублёў.

Расолька таксама распавёў пра змены, якія плануецца ўнесці ў дэкрэт №3 да канца бягучага года.

"Будзе пашырацца спіс катэгорый грамадзян, на якіх будуць распаўсюджвацца льготы па выплаце збору", — сказаў ён, адзначыўшы, што таксама ў дакуменце прадугледзяць пашырэнне правоў мясцовых выканкамаў па прадастаўленні льгот у выплаце збору.

Раней у беларускіх СМІ былі апублікаваныя факты, калі паведамленні аб неабходнасці выплаты збору памылкова атрымлівалі асобы, якія не трапляюць пад дзеянне дэкрэта — жанчыны, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, салдаты тэрміновай службы, паведамленні прыходзілі нават на імя памерлых. Лукашэнка даручыў дапрацаваць дэкрэт, ухіліўшы ў ім недахопы.

У 2015 годзе перад падпісаннем дэкрэта №3 прэзідэнт заяўляў, што ў рэспубліцы налічваецца 400-500 тысяч грамадзян, якія атрымліваюць даходы, нідзе афіцыйна не працуючы, і павінны плаціць дзяржаве сацыяльны збор.

Стужка навiн
0