МІНСК, 21 сне — Sputnik. Графік работы Мінскага метрапалітэна ў калядныя і навагоднія святы будзе зменены, паведамілі Sputnik у прэс-службе падземкі.
Напярэдадні каталіцкага Раства — 24 снежня — і ў перадапошні дзень перад Новым годам — 30 снежня — цягнікі абедзвюх ліній метрапалітэна будуць курсіраваць па звычайным графіку, які адпавядае дням тыдня.
Апошнія цягнікі адправяцца з канчатковых станцый у навагоднюю ноч у 4 гадзіны 2 хвіліны, а станцыі "Кастрычніцкая", "Няміга" і "Фрунзенская" закрыюць у 04:15 раніцы. Пры гэтым з дзевяці вечара 31 снежня да 04:00 1 студзеня цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам у шэсць хвілін.
У першы дзень новага года падземка адкрыецца ў звычайным рэжыме — у 05:30. Цягнікі 1 студзеня будуць курсіраваць па графіку нядзелі.
У метрапалітэне адзначылі, што пры павелічэнні пасажырапатоку да перавозак могуць падключыць адмыслова сфармаваныя рэзервы рухомага саставу.