Відэа

Экстрэмал адчуў на сабе самы балючы ўкус насякомага

Падпісацца
Даследчык і эксперт па жывёлам Каёт Пітэрсан адчуў на сабе ўкус насякомага, які лічыцца самым балючым. Глядзіце на відэа, як "выглядае" ўкус.

Пітэрсан пасадзіў сабе на руку адзін з відаў тарантулавага ястраба і дачакаўся, пакуль насякомае ўкусіць яго.

Боль ад укусу тарантулавага ястраба, як сцвярджаюць навукоўцы, доўжыцца каля пяці хвілін, аднак па шкале Шміта, якая вымярае болевы парог, ён ацэньваецца ў максімальныя чатыры балы.

Сам эксперыментатар адзначыў, што прыкладна 24 гадзіны пасля ўкусу "хадзіў, як быццам падстрэлены".

На самой справе гэты від насякомых амаль ніколі не кусае людзей і жывёл — тарантулавы ястраб у асноўным палюе на павукоў.

Стужка навiн
0