Лукашэнка адкрыў МКАД-2 і паабяцаў адрамантаваць мясцовыя дарогі

© Sputnik / Вадим Замировский, tut.byМКАД-2
МКАД-2 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная працягласць новай трасы складае каля 160 кіламетраў, больш за палову прыйшлося пракладаць з нуля.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска.

Цырымонія прайшла ў Дзяржынскім раёне, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У ёй, акрамя кіраўніцтва краіны, прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў.

На адкрыцці руху па МКАД-2 Лукашэнка таксама даручыў распрацаваць план па рэканструкцыі аўтамабільных дарог мясцовага значэння.

"Абапіраючыся на гэтыя асноўныя артэрыи (ад гэтага нікуды не дзенешся, іх трэба было аднаўляць), мы сапраўды выпусцілі дарогі мясцовага значэння. У бліжэйшыя месяцы мы збярэмся, абмяркуем і прымем рашэнне, як будзем аднаўляць дарогі мясцовага значэння. Кожны аграгарадок (а іх каля двух тысяч) павінен быць злучаны з раённым цэнтрам", — сказаў Лукашэнка.

Плануецца, што грашовыя сродкі на рамонт дарог выдзеліць адзін з банкаў. Вяртаць крэдыт будуць за кошт дзяржаўнай пошліны, якую плацяць грамадзяне за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Будаўніцтва МКАД-2 поўнасцю завершана. Яе агульная працягласць складае каля 160 кіламетраў. Пры праектаванні трасы была ўлічаная сетка аўтамабільных дарог, у выніку каля 72 кіламетраў МКАД — гэта раней існуючыя трасы, якія былі ў яе ўключаны. Яшчэ 88 кіламетраў былі працягнуты ў новым напрамку.

Траса была пракладзена на максімальна магчымым аддаленні ад населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і без зносу будынкаў. Разліковая хуткасць руху па трасе 120 км/г.

Пакрыццё МКАД-2 цаментабетоннае — больш даўгавечнае ў параўнанні з асфальтавым. Выдаткі на рамонт такога пакрыцця, па словах дарожнікаў, таксама прыкметна ніжэй.

Стужка навiн
0