Пры выбуху на станцыі метро "Каломенская" пацярпела грамадзянка Беларусі

© Sputnik / Татьяна Калмыкова / Перайсці ў медыябанкВыбух адбыўся ў чацвер раніцай у паўднёвым вестыбюлі станцыі метро "Каломенская".
Выбух адбыўся ў чацвер раніцай у паўднёвым вестыбюлі станцыі метро Каломенская. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маскоўскі метрапалітэн пачаў праверку будаўнічай кампаніі, якая рабіла рамонт у пераходзе паўднёвага вестыбюля станцыі "Каломенская".

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Колькасць пацярпелых у выніку выбуху газавага балона ў пераходзе станцыі метро "Каломенская" ў Маскве павялічылася да сямі чалавек, расійскія СМІ паведамляюць, што сярод пацярпелых ёсць і грамадзянка Беларусі.

Раніцай у паўднёвым вестыбюлі станцыі метро "Каломенская" адбылася разгерметызацыя газавага балона з наступным узгараннем на плошчы каля 5 квадратных метраў. Пажар быў патушаны ў 09:41 па маскоўскім часе.

Тэлеканал Life ў эфіры апублікаваў спіс пацярпелых, назваўшы чатыры прозвішчы, асобы яшчэ траіх пакуль не ўстаноўлены, у іх ліку мужчына 50 гадоў і жанчына:

  • Вераніка Курадовец, 26 гадоў, страсенне, ірваныя раны скроневай вобласці;
  • Інякін Віктар, 48 гадоў, апёкі верхніх дыхальных шляхоў, страсенне галаўнога мозгу;
  • Чалолаў Азізбек, 28 гадоў, рабочы;
  • Пугач Максім, рабочы, яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

"26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Курадовец шпіталізавана са страсеннем галаўнога мозгу і ірванымі ранамі скроневай вобласці. Па ўсёй верагоднасці, дзяўчына атрымала асколачныя раненні на аўтобусным прыпынку", — паведаміў тэлеканал.

Sputnik пакуль не валодае пацвярджэннем гэтай інфармацыі ад беларускай дыпламатычнай місіі ў Маскве.

Супрацоўнікі паліцыі дзяжураць каля выхаду метро перад загараджальнай лініяй. Следчыя аглядаюць месца надзвычайнага здарэння. Па лініі гучнай сувязі абвяшчаюць, што ўваход на паўднёвы вестыбюль зачынены. Таксама на месцы здарэння рабочыя прыбіраюць асколкі шкла.

Стужка навiн
0