МІНСК, 22 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма на сустрэчы ў чацвер абмяняліся падарункамі перад Новым годам — беларускі лідэр падарыў Кучме плюшавага пеўня, а сам атрымаў у падарунак зборнік прац Нікола Макіявелі.
Сустрэча прайшла ў Мінску 22 снежня, на ёй, у прыватнасці, Кучма і Лукашэнка абмеркавалі працу ў беларускай сталіцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.
Як перадаў тэлеканал "Беларусь 1", беларускі лідэр і экс-прэзідэнт абмяняліся падарункамі перад Новым годам: Кучма паднёс Лукашэнка зборнік прац італьянскага мысляра Нікола Макіявелі, а ад кіраўніка дзяржавы атрымаў сімвал новага 2017-га года — чырвонага плюшавага пеўня.
"На шчасце беларускага і ўкраінскага народу", — сказаў Лукашэнка, уручаючы пеўня Кучме. Экс-прэзідэнт Украіны, падносячы зборнік, адзначыў, што гэта дзівосная кніга. Кіраўнік дзяржавы, дзякуючы Кучму, падкрэсліў, што знаёмы з творчасцю італьянскага мысляра. "Я, калі шчыра, не толькі шмат чуў, але і па дыяганалі калісьці прагледзеў", — сказаў Лукашэнка.