Прадстаўнічы каталіцкі форум пройдзе ў Мінску ў наступным годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскі архікатэдральны касцёл
Мінскі архікатэдральны касцёл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля паўсотні біскупаў і кардыналаў прыедуць у Мінск восенню 2017 года на пленарнае пасяджэнне Савета Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Пленарнае пасяджэнне Савета Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы пройдзе ў Мінску ў гатэлі "Вікторыя Алімп" 28 верасня — 1 кастрычніка 2017 года, распавёў журналістам у чацвер Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

"Гэта вельмі важная падзея. І для Касцёла, і для краіны. Напэўна, нам будзе нялёгка арганізаваць такое мерапрыемства, але нам даверылі. Прыедзе каля 75 чалавек, з іх каля 45 — 50 чалавек — гэта будуць біскупы і кардыналы", — распавёў Кандрусевіч.

Чакаецца, што сярод удзельнікаў форуму будуць эксперты з Ватыкана, а таксама прадстаўнікі польскага Касцёла з іншых кантынентаў. Мітрапаліт распавёў, што некалькі тыдняў таму ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі штаб-кватэры Савета (знаходзіцца ў Швейцарыі — Sputnik), ацанілі ход падрыхтоўкі да форуму, сустрэліся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Бузоўскім (цяпер ужо былым — 21 студзеня кіраўнік дзяржавы адправіў Ігара Бузоўскага ў адстаўку ў сувязі з пераходам на іншую працу — Sputnik).

"Сама падзея ўспрымаецца беларускімі ўладамі прыхільна. Гэта ж і імідж краіны", — так ахарактарызаваў вынік сустрэчы арганізатараў каталіцкага форуму з прадстаўнікамі ўлады мітрапаліт.

Святая імша падчас форуму пройдзе ў трох сталічных храмах: у Касцёле Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоным Касцёле), Касцёле Святой Тройцы на Залатой Горцы і Мінскім архікатэдральным касцёле.

Стужка навiн
0