Лукашэнка абвясціў 2017-ы Годам навукі

Падпісацца
У наступным годзе трэба будзе сфарміраваць імідж рэспублікі за мяжой як дзяржавы з высокім узроўнем інтэлектуальнага капіталу.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе беларускага лідэра.

Мэта гэтага рашэння — павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, а таксама стварэнне ўмоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу краіны і фарміраванне іміджу рэспублікі як дзяржавы з высокім узроўнем інтэлектуальнага капіталу.

"Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі", — гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе адзначылі, што рэалізацыя гэтага плана будзе спрыяць развіццю беларускіх навуковых школ, што павінна забяспечыць устойлівы эканамічны рост краіны.

Адыходзячы 2016 год у Беларусі быў прысвечаны культуры.

Стужка навiн
0