МІНСК, 23 сне — Sputnik. Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы аб масавым атручванні газам у пачатку года ў Барысаве, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня СК Іван Наскевіч.
Уся Беларусь абмяркоўвала ў канцы студзеня 2016 года трагедыю, якая здарылася ў Барысаве: у адным з дамоў райцэнтра загінулі адразу шэсць чалавек. У адной кватэры былі знойдзеныя двое пенсіянераў, а ў кватэры ніжэй — сям'я з двума непаўналетнімі дзецьмі. Прычынай смерці стала атручванне газам.
"Расследаванне скончана, справа накіраваная ў суд. У дачыненні да двух супрацоўнікаў Барысаўгаза абвінавачанне было кваліфікавана як прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам", — падзяліўся падрабязнасцямі Наскевіч.
Кіраўнік СК адзначыў, што да гэтага часу ў Беларусі адсутнічае адзіны дзяржаўны орган, які забяспечвае газавую бяспеку. Камітэт ініцыяваў яго стварэнне, і, па словах Наскевіч, камісія па надзвычайных сітуацыях пры Саўміне ідэю падтрымала.
"Дзяржаўны газавы нагляд у наступным годзе пачне працу", — дадаў ён.
Апошняй гучнай трагедыяй, звязанай з атручваннем газам, стала гібель вядомай мадэлі і рэжысёра Наталлі Макей у канцы мінулага тыдня. Таксама Sputnik распавядаў аб самых вядомых і гучных выпадках, звязаных з атручваннем газам.