Радыё

Астралагічны прагноз на год Пеўня і Вярблюда

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Астролаг Вячаслаў Бонча распавёў у эфіры радыё Sputnik Беларусь, што чакае нас у надыходзячым 2017 годзе.
Астрологический прогноз на год Петуха и Верблюда

2017 год па месяцовым календары — год Пеўня. Па сонечным — год Вярблюда. Певень у гэты раз вогненны, таму зоркі спрыяюць актыўным і дзейсным людзям, якія ўлічваюць інтарэсы партнёраў. Вярблюд ідзе ў вялікім караване да нейкага аазіса, ідэі, мары — гэта значыць, ахвяруе малым дзеля большага. І Певень і Вярблюд калектывісты, так што поспех будзе спадарожнічаць тым, хто працуе ў калектыве, хай і ў самым невялікім.

У новым годзе ўдача будзе з тымі, хто валодае салідным досведам, ведамі і ўменнямі, а таксама забяспечаны матэрыяльнымі запасамі. Год можа быць менш ураджайным, так што занятым у сельскай гаспадарцы трэба рэагаваць на кліматычныя ўмовы. У 2017 добра праводзіць мадэрнізацыю, ці адкрываць новую вытворчасць. Сферы рэкламы, шоу-бізнесу і гандлю чакаюць пэўныя цяжкасці. Трэба будзе старанна прадумваць свае крокі і рашэнні.

На гэты год прыпадаюць некалькі юбілейных дат, звязаных з глабальным сусветным пераўладкаваннем. Гэта Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі і рэфармацыя Марціна Лютэра. Падобныя гэтым падзеі наўрад ці адбудуцца ў 2017, але можна казаць пра тое, што адбудуцца пэўныя зрухі ў геапалітыцы. Год будзе складаным, але не безнадзейным.

Цалкам слухайце астралагічны прагноз на 2017 год на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0