МІНСК, 23 сне — Sputnik. Былы міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў стаў загадчыкам кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ВНУ.
Жураўкоў пазбавіўся пасады міністра 15 снежня: яго месца згодна з рашэннем прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі заняў Ігар Карпенка. На пасадзе кіраўніка Мінадукацыі Жураўкоў прапрацаваў менш за два гады.
У загадзе аб звальненні міністра было пазначана "ў сувязі з пераходам на іншую працу", і каля тыдня не было вядома, дзе ён будзе працаваць. На момант адстаўкі з пасады Жураўкоў знаходзіўся ў адпачынку.
Цяпер доктар фізіка-матэматычных навук узначальвае кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі мехмата БДУ. Да пераходу ў міністэрства ён таксама працаваў у галоўнай ВНУ краіны, аднак на больш высокай пасадзе — першага прарэктара.