Надвор'е на выходныя: не па-снежаньскі цёпла і сыра

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкЦёплае надвор'е ў Мінске
Цёплае надвор'е ў Мінске - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сырое і цёплае надвор'е зусім не адпавядае каляднаму - на выхадныя сіноптыкі прагназуюць тэмпературу на 3-5 °С вышэй сезоннай нормы.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. У выходныя чакаецца пахмурнае, ветранае, сырое і цёплае надвор'е, у сярэднім на 3-5 °С вышэй за сезонную кліматычную норму, паведаміў у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у цэлым надвор'е ў выходныя можна назваць спакойным — без моцных ападкаў, вялікіх ваганняў тэмпературы і рэзкіх скокаў атмасфернага ціску.

"У суботу ўначы ў асобных раёнах, днём па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, па поўначы парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу 0, —6°С, днём —2, + 3°С", — паведаміў Рабаў.

У нядзелю практычна па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом. Тэмпература ноччу —3, + 3°С, днём —2, + 4°С. У сталіцы таксама не абыдзецца без ападкаў, да таго ж сіноптыкі абяцаюць слабыя туман і галалёдзіцу. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе каля 0°С.

Стужка навiн
0