МІНСК, 23 сне — Sputnik. Курсанты Магілёўскага інстытута МУС затрымалі рабаўніка, які, уцякаючы ад пераследу, выпадкова трапіў на тэрыторыю ВНУ, паведаміла Sputnik у пятніцу афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.
Інцыдэнт адбыўся 19 снежня: 42-гадовы жыхар Шклова з дапамогай адмычак адкрыў кватэру, але ў калідоры яго заспеў гаспадар.
"Паспрабаваўшы збегчы з месца злачынства і схавацца ад пацярпелага, які пераследваў яго, мужчына пераскочыў праз плот і апынуўся на тэрыторыі навучальнай установы Магілёўскі інстытут МУС", — сказала Саленюк.
Паводле яе словаў, там ён быў затрыманы курсантамі дадзенага ВНУ. Дзеянні мужчыны кваліфікаваны па арт. 14, ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на крадзеж, учыненную з пранікненнем у жыллё). Зараз следчыя ўдакладняюць датычнасць мужчыны да іншых крадзяжоў з кватэр у Магілёўскай вобласці.
Вядома, што жыхар Шклова раней быў судзімы за крадзяжы і выйшаў з папраўчай установы на свабоду ў чэрвені 2016 года.