МІНСК, 24 сне — Sputnik. Адміністрацыі каля тысячы гарадоў Італіі распарадзіліся забараніць выкарыстоўваць на Новы год петарды і феерверкі, паведаміла Італьянская асацыяцыя па абароне жывёл і навакольнага асяроддзя.
Так, мэр італьянскай сталіцы Вірджынія Раджы падпісала ўказ, згодна з якім з 29 снежня да 24 гадзін 1 студзеня ўводзіцца "поўная забарона" на "выкарыстанне петардаў, феерверкаў і іншай піратэхнікі" на адлегласці "менш за 200 метраў ад населеных пунктаў, людзей і жывёл". За парушэнне гэтага прадпісання прадугледжваецца штраф ад 25 да 500 еўра.
К'яра Аппендзіна, мэр Турына, дзе таксама забароненыя піратэхнічныя вырабы, патлумачыла падобнае рашэнне тым, што феерверкі небяспечныя як для навакольнага асяроддзя, так і для людзей і жывёл.
У многіх іншых гарадах падобныя ініцыятывы пакуль знаходзяцца на стадыі падрыхтоўкі, адзначае тэлеканал RaiNews24.