МІНСК, 25 сне — Sputnik. Лоўля ментуза будзе забаронена ў Беларусі амаль на два месяцы, з 25 снежня да 28 лютага, паведамілі Sputnik у прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Сезонная забарона абумоўлены дзеючым заканадаўствам Беларусі. Згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, існуюць пэўныя забароны на вылаў той ці іншай рыбы.
"З 25 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на вылаў ментуза звычайнага — адзінага прэснаводнага прадстаўніка сямейства трасковых, якая працягнецца па 28 лютага 2017 года", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Дзяржінспекцыі нагадалі, што за здабычу ментуза звычайнага ў тэрмiны забароны на яго вылаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 арт. 15.35 КаАП. Рыбакам, якія парушылі забарону, пагражае буйны штраф — да 50 базавых велічынь.
"Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну ў гэты перыяд давядзецца заплациць ў трайным памеры — 27 базавых велічынь. А калі агульная сума ўрону перавысіць 100 базавых велічынь, наступіць крымінальная адказнасць", — распавялі суразмоўцы агенцтва.
Мянтуз — адзіная выключна прэснаводная рыба атрада траскападобных. У некаторых краінах Еўропы лоўля гэтай экзатычнай рыбы забаронены незалежна ад сезона. Найбольшую каштоўнасць уяўляе печань ментуза, з якой атрымліваюць каштоўны тлушч.