МІНСК, 25 сне — Sputnik. Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан і былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран уключаны ў рэйтынг найменш уплывовых людзей па выніках адыходзячага 2016 года па вэрсіі часопіса GQ.
"Калі ты прайграў Дональду Трампу, ты трапляеш у гэты спіс", — пракаментаваў журналіст выдання Дру Мэгары ўключэнне ў рэйтынг былой першай ледзі ЗША.
Па выбаршчыкам ад штатаў рэспубліканец Дональд Трамп набраў 304 галасы супраць 227 у Клінтан — менавіта колькасць выбаршчыкаў вырашае, хто стане прэзідэнтам ЗША. Акрамя экс-кандыдата ад дэмакратаў, у спіс таксама патрапіў рэспубліканец Джеб Буш, які зняўся з выбараў пасля праймерыз, і сям'я Бушаў у цэлым. На думку аўтара, у паслужным спісе Буша "поўна гадкіх спраў", што і паслужыла падставай для ўключэння яго ў рэйтынг.
Яшчэ адным палітыкам, чыё імя трапіла ў спіс, стаў экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. Як адзначае Мэгары, ён "заклікаў галасаваць за выхад з ЕС, мяркуючы, што гэта ніколі не здарыцца", што прывяло да цяперашняга "хаосу" ў краіне.
"Ахвярамі" часопіса сталі і прадстаўнікі шоў-бізнэсу і пісьменніцкіх колаў. Так, аўтар "Гары Потэра" Джоан Роўлінг была ўшанавана дадзеным "тытулам" за правальную, на думку рэдакцыі GQ, новую кнігу. Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт забяспечыла сабе месца ў рэйтынгу з-за скандалу з сям'ёй Уэст-Кардаш'ян.