Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі адзначыў, што ў сучаснасці падчас падрыхтоўкі да свята Божага нараджэння мы нажаль больш часу прысвячаем вонкаваму святкаванню, клапоцімся пра елку і падарункі. Аднак трэба памятаць і аб духоўным вымярэнні гэтага свята.
"Свята Божага нараджэння павінна успрымацца не толькі як успамін той падзеі, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму. Гэта не статычнае свята, а дынамічнае. Бог кожны дзень прыходзіць да нас у сваім слове, і трэба толькі прыняць яго", — нагадаў Тадэвуш Кандрусевіч ў эфіры радые Sputnik Беларусь.
Па словах архібіскупа, радаснае свята Божага нараджэння — гэта свята, падчас якога далекі Бог Старога Запавету становіцца блізкім, прыходзіць да нас з чалавечым тварам і з чалавечым сэрцам, каб быць побач з намі.
"Няхай сенняшняе свята будзе святам адчынення нашых сэрцаў і душаў, каб нашыя сэрцы сталіся Батлеемам 21 стагоддзя, поўныя божай ласкі і божага супакою. Шчаслівага Свята Божага нараджэння і шчаслівага Новага году! " — пажадаў усім вернікам Тадэвуш Кандрусевіч.
Віншаванні каталіцкага архібіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілеўскага Тадэвуша Кандрусевіча слухайце ў эфіры радые Sputnik Беларусь.