Візы ў Беларусь патаннелі да "шэнгена" - 60 еўра

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкПраца беларускай мытні
Праца беларускай мытні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для Прыбалтыкі па-ранейшаму будуць дзейнічаць зніжаныя тарыфы, японцы і сербы змогуць наведваць Беларусь бясплатна.

МІНСК, 25 сне — Sputnik. Новыя адзіныя стаўкі консульскіх збораў за выдачу ўязных віз пачнуць дзейнічаць у Беларусі з 1 студзеня 2017 года, паведаміў МЗС рэспублікі.

Стаўкі прадугледжаны новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая пачне прымяняцца ў краіне з пачатку наступнага года.

"За выдачу індывідуальнай візы, незалежна ад колькасці ўездаў, консульскі збор складзе 60 еўра, за выдачу групавой візы — 10 еўра з чалавека", — паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Аднак для грамадзян Літвы, Латвіі, Польшчы, Японіі, Эстоніі і Сербіі, як і раней, нічога не зменіцца і будуць дзейнічаць іншыя стаўкі консульскіх збораў: для Прыбалтыкі — зніжаныя тарыфы, японцаў і сербаў — бясплатна.

Як адзначылі ў МЗС, гэта рашэнне накіравана на стымуляванне ўязнога замежнага турызму ў Беларусі і развіццё міжасобасных, дзелавых і культурных кантактаў.

Стужка навiн
0